Данбас: сытуацыя на лініі фронту ў фота
Вайсковец дэсантна-штурмавой брыгады Ўзброеных сіл Украіны праходзіць праз агароджу каля перадавых пазыцый у Новалуганскім
Украінскі вайсковец на БМП-2 на Данбасе, Луганская вобласьць
Рабочыя прыехалі замяніць разьбітыя артылерыйскім снарадам вокны ў Новалуганскім. Горад разьмешчаны каля лініі разьмежаваньня, якая аддзяляе пазыцыі Ўзброеных сіл Украіны ад расейскіх «гібрыдных войскаў»
Кот сядзіць у акне разбуранага пакою ў доме жыхаркі Новалуганскага Зоі. Дом жанчыны амаль цалкам разбураны артылерыйскім абстрэлам баевікоў, якіх падтрымлівае Расея.
Наступствы артылерыйскага абстрэлу ў Новалуганскім
Вайскоўцы ўкраінскай дэсантна-штурмавой брыгады перачэкваюць абстрэл у сховішчы
Украінскі салдат. Новолуганскае, Данецкая вобласьць
Рэшткі савецкай сымболікі ў адным з памяшканьняў, дзе знаходзяцца падразьдзяленьні Ўзброеных сіл Украіны. Сёньня падкантрольныя Расеі сілы абстрэльваюць іх. Новалуганскае
Вайскоўцы хаваюцца ў сховішчы падчас артылерыйскага абстрэлу ў Новалуганскім. 22 лютага 2022
Вайсковец асобнай часткі дэсантна-штурмавой брыгады Ўкраіны стаіць у акопе на перадавой у Новалуганскім
Вайсковец падчас артабстрэлу. Новалуганскае
У штабе апэрацыі Аб'яднаных сіл паведамілі, што напярэдадні ў выніку абстрэлу баевікоў, якія падтрымліваюцца Расеяй на Данбасе, адзін украінскі вайсковец загінуў, адзін быў паранены і пяцёра атрымалі «баявыя траўмы».
Агулам, паводле зьвестак штабу, за мінулыя суткі было зафіксавана 96 абстрэлаў, 81 з якіх з ужываньнем цяжкага ўзбраеньня, забароненага менскімі пагадненьнямі.
Жыхары Новалуганскага спрабуюць адрамантаваць будынкі, пашкоджаныя артылерыйскім абстрэлам
Наступствы абстрэлаў у Новалуганскім
За апошнія некалькі дзён сытуацыя зь бясьпекай на ўсходзе Украіны значна пагоршылася
Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў плянаваньні ўварваньня ва Украіну. Масква адмаўляла такія пляны, але 21 лютага прызнала незалежнасьць так званых «рэспублік Данбасу» і пачала ўводзіць туды рэгулярныя войскі. Цяпер на межах Украіны сканцэнтравана да 150 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Эскаляцыя працягваецца