Талібы зноў прыходзяць да ўлады ў Афганістане. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Баевікі «Талібану» сядаюць у машыну на вуліцы Джэлалабаду. Раніцай 15 жніўня горад на ўсходзе перайшоў у рукі баевікоў, як паведамляецца, без супраціву.
Афганскі салдат стаіць у вайсковай машыне на адной з вуліц Кабулу. Баевікі «Талібану» былі заўважаныя на ўскраінах сталіцы 15 жніўня ў той час, калі ўрад заклікаў да спакою.
Верталёт амэрыканскай кампаніі Chinook пралятае каля амбасады ў Кабуле. Злучаныя Штаты пачалі вываз сваіх дыпляматаў 15 жніўня, калі амэрыканскія войскі пачалі прыбываць у Кабул для апэрацыі па эвакуацыі і захаваньня кантролю над аэрапортам.
Прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані (у масцы) прыбыў у Мазары-Шарыф, каб праінспэктаваць сытуацыю з бясьпекай у паўночных правінцыях, 11 жніўня.
Да 14 жніўня горад перайшоў зь мінімальнымі баявымі дзеяньнямі ў рукі талібаў. 15 жніўня, як паведамілі СМІ некалькі службовых асоб з афганскіх уладаў на ўмовах ананімнасьці, Гані вылецеў у суседні Таджыкістан.
Афганцы рухаюцца да кабульскага аэрапорту. Паступаюць паведамленьні аб велізарных заторах па дарозе ў аэрапорт, паколькі людзі хочуць пасьпець зьехаць да таго, як талібы захопяць горад.
Людзі, якія прыбываюць з Афганістану, накіроўваюцца да прапускнога пункту «Брама дружбы» ў пакістана-афганскім памежным горадзе Чаман, 15 жніўня.
Пакістан заявіў, што не гатовы прыняць новую хвалю афганцаў, якія ратуюцца ад канфлікту, як гэта было раней.
Афганцы гадзінамі стаяць перад Kabul Bank у доўгіх чэргах, каб паспрабаваць зьняць грошы.
Баевікі «Талібану» едуць на аўтамабілі Афганскай нацыянальнай арміі па вуліцах усходняй правінцыі Лагман, 15 жніўня.
Дзясяткі тысяч афганцаў пакінулі свае дамы, многія асьцерагаюцца вяртаньня да дэспатычнага кіраваньня «Талібану».
Афганцы сабраліся перад офісам ААН у Тэгеране, каб пратэставаць супраць кіраваньня талібаў у Афганістане, 15 жніўня.
Агульны выгляд амбасады ЗША ў Кабуле. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адхіліў параўнаньня паміж зыходам ЗША з Кабулу і хаатычным зыходам пасьля вайны ў Віетнаме. Расея заявіла, што супрацоўнічае зь іншымі краінамі ў правядзеньні надзвычайнага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН на тэму Афганістану.