У Магілёве 10 верасьня быў затрыманы актывіст аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслаў Паўлінковіч. Ноч ён правёў у сьледчым ізалятары; кажа, у СІЗА яго не кармілі.
Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, яго затрымалі за ўдзел у «акцыі папярэджаньня» 8 верасьня ў Менску. Падставай для затрыманьня сталіся публікацыі ў СМІ пра акцыю, у тым ліку відэатрасьляцыі Свабоды.
Цяпер Паўлінковіча даставілі ў суд Ленінскага раёну Магілёву (судзьдзя Аксана Ратнікава), па выніках разгляду справы яму можа пагражаць да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
На Паўлінковіча таксама заведзеная крымінальная справа нібыта за распаўсюд у сацсетках парнаграфічнага роліку.
Судзьдзя Вольга Ратнікава абвясьціла ў працэсе перапынак да 13 верасьня. За два дні актывіст мае знайсьці сабе абаронцу.
Па словах Паўлінковіча затрымалі яго ўчора ў Магілёве. Ноч ён правёў у ізалятары. Не кармілі і ня выдалі пасьцельнай бялізны.
Актывіста вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якая адбылася 8 верасьня ў Менску. Падставамі для затрыманьня сталіся публікацыі пра пратэст у СМІ, у тым ліку свабодаўскім стрыме, у якім актывіст даваў інтэрвію. На плячах у яго быў накінуты ўкраінскі сьцяг.
Your browser doesn’t support HTML5