Быкаў намаляваў «Лукашэнку»

Графіцісты, якія намалявалі Быкава ў цэнтры Менску, пайшлі пад суд. Ну, паколькі маляваць Быкава — забаронена, выстаўлю намаляванае самім Быкавым (публікуецца ўпершыню).

У часе тэлефонных размоў Васіль Уладзімеравіч часам нешта маляваў (на гэтым жа аркушы паперы — нумар тэлефону, абрыўкі фразаў, я іх абрэзаў пры сканаваньні). Сам аўтар гэты малюнак не падпісваў. Пакінуў толькі падобнае на нямецкае «Зіг! — Хайль!» — такую вось асацыяцыю выклікаў у Быкава гэты пэрсанаж.