Па самыя годзе

Па самыя годзе

Па самыя(-ае) годзе:

  • Спаўна, наколькі мага: Разагнаў матацыкл па самае годзе.
  • Як найстражэй (пакараць): Усыпалі бізуноў па самыя годзе.
  • Глыбока (праваліцца): Увалілася ў балота па самыя годзе.

Годзе — гэта ня частка цела :-), а тое самае, што досыць! даволі!

Сынонімы: на ўсе зáстаўкі; па самае нельга; па самае не хачу; на ўсю моц; на поўную гýбу.

Чытайма пра фразэмы:
Іван Лепешаў. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. — Менск, 1993.
Зьміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Менск, 1991.
Е. Боярина, В. Сивчиков. 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. — Минск, 2006.