Алімпійскія скандалісты: фотагалерэя

Расейскі канькабежац Іван Скобраў радуецца срэбнаму мэдалю ў Ванкувэры ў 2010 годзе, адкуль расейцы прывезьлі ўсяго 14 мэдалёў. Затое што расейскім спартоўцам удавалася добра, дык гэта дзікія гулянкі.

Польскі скакун з шастом Уладыслаў Казакевіч, пабіўшы сусьветны рэкорд на Маскоўскай алімпіядзе 1980 году, адрасуе непрыстойны жэст гледачам , якія падтрымлівалі савецкага скакуна Канстанціна Волкава.

Аўстралійскі плывец Нік Д'Арсі нядаўна апублікаваў у фэйсбуку здымкі, на якіх ён стаіць з буйнакалібэрнымі вінтоўкамі. Аўстралійскі алімпійскі камітэт заявіў, што пакарае спартоўца і верне яго дахаты як толькі ён адплыве свае заплывы.

Калега Ніка аўстралійскі плывун Кенрык Монк апублікаваў у фэйсбуку аналягічныя фатаздымкі і атрымаў такую самую заўвагу. Алімпійскае кіраўніцтва Аўстраліі заявіла, што вобраз "крутога пацана" не адпавядае місіі алімпійцаў.

Пакінуты бронзавы мэдаль Ары Абрахамяна з Швэцыі застаецца ляжаць на маце. Спаротвец, пратэстуючы супраць рашэньняў судзьдзяў, адмовіўся ад мэдаля падчас цырымоніі ўзнагароджаньня клясычных барцоў катэгорыі да 84 кг на алімпіядзе ў Пэкіне.

Абрахамян пакідае залю, пратэстуючы супраць несправядлівага судзьдзёўства, і атрымлівае дыскваліфікацыю ад Міжнароднага алімпійскага камітэту.

У 2004 годзе ў Атэнах іранскі дзюдаіст Араш Мірэсмайлі добра наеўся напярэдадні матчу з ізраільскім спартоўцам і быў дыскваліфікаваны за празьмерную вагу. Іранец заявіў, што зрабіў гэта на знак пратэсту супраць вызначэньня яму супернікам спартоўца з краін

Савецкі пяціборац Барыс Анішчанка надзявае шкарпэткі пасьля дыскваліфікацыі за падман праз маніпуляцыі з шабляй падчас спаборніцтваў на Манрэальскай летняй алімпіядзе ў 1976 годзе.