Адэса пасьля расейскага ракетнага ўдару. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор у цэнтры горада – найбуйнейшая праваслаўная сьвятыня Адэсы, яна быў пабудаваная ў 1794 годзе.

У храме пачаўся пажар. Будынак атрымаў значныя пашкоджаньні

З-пад завалаў дасталі Касьпераўскую ікону Божай Маці, якая лічыцца заступніцай Адэсы.

Клірык Адэскай эпархіі УПЦ, архідыякан Андрэй Пальчук заявіў, што «трапіла ў правую частку і прабіла да мінус першага паверха»

Па словах клірыка, парушаны фундамэнт сабора, цэнтральныя палі, палова будынка засталася без даху, пашкоджана ляпніна, вылецелі ўсе вокны

Мясцовыя жыхары ідуць па абломках жылога дома, разбуранага падчас расейскіх ракетных удараў


Пацярпелі будынкі, у тым ліку жылыя дамы ў гістарычным цэнтры Адэсы, які знаходзіцца пад абаронай ЮНЭСКА

Пашкоджаны, у прыватнасьці, Дом вучоных і будынка на бульвары Жванецкага


Камандаваньне Паветраных сіл Украіны паведаміла, што ўсяго па горадзе было выпушчана 19 ракет пяці розных тыпаў. З іх 9, як сьцьвярджаецца, былі зьбітыя

Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў, што разбураныя шэсьць дамоў, пашкоджаныя дзясяткі аўтамабіляў