Ніна Багінская не падымалася ў судзе, бо «судам не давярае», лічыць іх марыянэткамі Лукашэнкі. На працэсе актывістка размаўляла са сьведкамі-міліцыянтамі па-беларуску, агітавала іх таксама пераходзіць на родную мову.
Ніна Багінская казала, што будзе і далей падтрымліваць прадпрымальнікаў, каб тыя не зьяжджалі з краіны, «бо хто ж тады будзе зарабляць старым на пэнсіі». Да гэтага суду Багінская ўжо мела штрафаў больш як на 10 мільёнаў, цяпер — больш як на 15. Кожны месяц зь яе пэнсіі вылічаюць па 500 тысяч.
«Ясна, вырашылі залезьці ў кішэню пэнсіянэркі, бо не хапае грошай на рэпрэсіўны апарат. Абскарджваць ня буду, каб яшчэ больш не падтрымліваць рэжым матэрыяльна», — сказала Ніна Багінская пасьля суду.