У пункце мытнага афармленьня «Казловічы» мытнікі забралі два камплекты па тры апараты для майнінгу крыптавалютаў — затрыманыя апараты ацанілі сумарна ў 24 тысячы рублёў (каля 12 тысяч даляраў).
Спачатку мытнікі знайшлі недэкляраваныя апараты ў грузавіку «Mercedes», які ехаў зь Нямеччыны з сантэхнікай (апараты везьлі ў тэхналягічнай нішы паўпрычэпа), праз тры гадзіны знайшлі яшчэ тры недэкляраваныя ў грузавіку «DAF», які ехаў з Польшчы бяз грузу.
Апаратуру аднесьлі да тавараў, «не прызначаных для асабістага спажываньня», зыходзячы з цаны і колькасьці. Правозіць для асабістага карыстаньня бяз мыта можна рэчы да 1500 эўра цаной і да 50 кг вагой (калі тавары ўвозяцца часьцей як раз на тры месяцы, то да 300 эўра і 20 кг). Апараты забралі да рашэньня суду.
Здабыча крыптавалютаў пакуль не забароненая і не дазволеная — «ІТ-дэкрэт», які легалізуе выкарыстаньне і здабычу крыптавалютаў, пачне дзейнічаць у канцы лютага 2018 году. Да 2023 году апэрацыі з крыптавалютамі і прыбытак зь іх ня будуць абкладацца падаткамі.
Your browser doesn’t support HTML5
Здабываць крыптавалюты тэарэтычна можна хоць на самым старым кампутары, але для эфэктыўнага майнінгу патрэбныя магутныя сыстэмы — пры гэтым з майнінгам лепей спраўляюцца не цэнтральныя працэсары, а відэакарткі кампутараў. На мяжы канфіскавалі не звычайныя кампутары, а так званыя ASIC-майнэры, адмыслова створаныя для здабычы крыптавалютаў.
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5