У Эўрапарлямэнце, які пачаў працу свайго 10-га скліканьня, 16 ліпеня прайшлі выбары старшыні.
На выбарах перамогу атрымала дзейная кіраўніца Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала.
Мэтсала — прадстаўніца Мальты ад «Эўрапейскай народнай партыі». Яе канкурэнтам быў гішпанскі эўрадэпутат ад партыі левых Ірэн Мантэра.
З 623 галасоў дзейная прэзыдэнтка набрала 623 галасы, яе апанэнт — 61.
У сваёй прамове пасьля пераабраньня Мэтсала падзякавала чальцам парлямэнту за падтрымку.
«Наша Эўропа павінна быць такой, якая памятае, якая вучыцца на папярэдніх цяжкасьцях, і прызнае барацьбу тых, хто адстойваў ідэалы, якія мы часам прымаем як належнае. Усе тыя, хто быў перамешчаны або зьнік бязь вестак, хто сутыкнуўся з танкамі і кулямі на шляху таталітарызму, які захапіў такую вялікую частку Эўропы на такі доўгі час», — сказала яна.
6–9 чэрвеня ў 27 краінах, якія ўваходзяць у Эўразьвяз, прайшлі выбары ў Эўрапарлямэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Эўрапарлямэнту сустрэлася з Ціханоўскай і сваякамі беларускіх палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узгодненыя кандыдатуры старшыні Эўракамісіі, кіраўніка замежнай палітыкі ЭЗ і старшыні Эўрапейскай Рады