30 гадоў таму Менску вярнулі беларускае імя

30 гадоў таму сталічныя дэпутаты вярнулі гораду беларускую назву МЕНСК. Але ў Вярхоўным Савеце не хапіла 31 голасу гэта зацьвердзіць. ТЭКСТЫ, ВІДЭА, АЎДЫЁ

Гістарычны дакумэнт быў прыняты ў такім выглядзе:

  • „РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ 5 верасня 1991 г. № 167
  • АБ ГЕРБЕ г. МIНСКА I АБ ВЯРТАННI ГОРАДУ ЯГО ГIСТАРЫЧНАЙ НАЗВЫ МЕНСК
  • Зыходзячы з неабходнасцi аднаўлення гiстарычнай справядлiвасцi i з нагоды 400-годдзя надання месту Менску герба, Мiнгарсавет лiчыць неабходным вярнуць гораду яго спрадвечнае гiстарычнае найменне — Менск — i пацвердзiць герб, нададзены яму 12 студзеня 1591 г.
  • Згодна з названым вышэй сесiя Мiнгарсавета прымае рашэнне:
  • 1. Пацвердзiць герб, нададзены гораду 12 студзеня 1591 г. у вынiку атрымання Магдэбургскага права ў 1499 г.
  • 2. Звярнуцца ў ВС БССР з прапановай адмянiць рашэнне 2-й сесii ВС БССР I склiкання ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск быў перайменаваны ў Мiнск.
  • Старшыня А. ГЕРАСIМЕНКА“

Такім чынам паўнамоцныя прадстаўнікі жыхароў гораду выказалі іхную волю. Але рашэньне мусіў зацьвердзіць Вярхоўны Савет. І там не хапіла 31 голасу.

Вось падборка публікацыяў і мультымэдыя на тэму назвы(-аў) сталіцы.

Паходжаньне назвы Менск і гісторыя яе замены на „Мінск“

АРТЫКУЛ Гарады з «памылкамі» ў назвах: Мінск ці Менск?

Што ведаюць пра назвы гораду і як ставяцца да іх жыхары сталіцы? Вулічнае апытаньне

Як называць жыхара і жыхарку Менску?

АРТЫКУЛ Як назваць па-беларуску жыхароў Менску — мужчыну і жанчыну? ВІДЭА