Палітык Мікалай Стакевіч заклікаў адзначыць 5-годзьдзе падзеяў на Плошчы малебнам. Аб 11 й гадзіне ён разам з жонкай і яшчэ некалькімі актыістамі прыйшлі ў Сьвята-Петрапалаўскі сабор, дзе памаліліся.
Пасьля падзеяў 19 студзеня 2010 году экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч быў арыштаваны і 26 траўня 2011 асуджаны да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Вызвалены 22 жніўня 2015 году паводле рашэньня Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні.