Гэта трэба пабачыць. Каранавірус пад мікраскопам. Фатагалерэя
Вірыёны SARS-CoV-2 - паўнавартасныя вірусныя часьціцы, якія можна ўбачыць праз электронны мікраскоп.
Вірыёны SARS-CoV-2, якія разрастаюцца ў клетцы чалавечага арганізма.
Усе фатаграфіі ў гэтай галерэі апрацаваныя з выкарыстаннем спэцыяльных праграм, уключаючы Photoshop.
Вірыёны SARS-CoV-2 на паверхні чалавечай клеткі.
Каранавірусы - сямейства патагенных мікраарганізмаў, у якое ўваходзяць сьмяротныя вірусы SARS (выклікае атыповай пнэўманіі) і MERS (блізкаўсходні рэсьпіраторны сындром), а таксама некалькі іншых адносна бясьпечных разнавіднасьцяў вірусу.
Вірыён SARS-CoV-2.
Пад мікраскопам вакол вірусу бачныя адросткі, якія нагадваюць сонечную карону, таму ў яго назве прысутнічае слова "карона". У перакладзе з лацінскай "карона" азначае арэол альбо вянок.
Кампутарная анімацыя новага каранавірусу, які выклікае захворваньне COVID-19.
Навала вірыёнаў SARS-CoV-2, якую відаць праз электронны мікраскоп.
Вірыёны каранавірусу з дапамогай шыпоў на сваёй паверхні прымацоўваюцца да рэцэптараў у некаторых клетках чалавечага арганізма - асабліва ў лёгкіх - і пранікаюць затым ўнутр клеткі.
Патрапіўшы ўнутр, вірус вызваляе генэтычны матэрыял, які эфектыўна падманвае клетку і працягвае ўварваньне ў арганізм. Маса вірыёнаў прарываецца скрозь клеткавую сьценку і паражае іншыя клеткі. Гэты момант намаляваны тут на прыкладзе клеткі пацыента, інфікаванага COVID-19, у ЗША
Дыяметр вірыёна - каля 120 нанамэтраў. Гэта азначае, што на маленькім участку, супастаўным са зрэзам чалавечага воласа, можа змясціцца каля 750 вірыёнаў.
Дэталь клеткі чалавека, інфікаванага SARS-CoV-2.
Пакінуўшы чалавечы арганізм, вірус, як лічыцца, можа праіснаваць на некаторых паверхнях да трох дзён.
Як вірыёны SARS-CoV-2 разрастаюцца ў чалавечай клетцы.
Вірыёны можна "забіць" цёплай мыльнай вадой, якая руйнуе іх тлушчавую мэмбрану.
Вірыёны SARS-CoV-2 у клетцы чалавека.
Мэдыкі раяць рэгулярна мыць рукі і не дакранацца да твару рукамі. Гэта вельмі важныя захады для зьніжэння рызыкі заражэньня вірусам.