Маем калярытныя ўстойлівыя выразы з назвамі гарадоў — сваіх і чужых. У тым ліку пра Маскву.
Напрыклад, „Масква відаць“: так кажам, калі ў роце надта кісла ці горка. Расейскі адпаведнік — „скулы сводит“.
Відаць, тут адбіліся пэўныя гістарычныя ўспаміны.
Цікава, што ў татарскай мове аналягічны выраз „Мәскәү күренә“ — пра надта сьветлую гарбату (прыкмету беднасьці).
А ў самой расейскай „Москва видна“ — пра дзіравае, зношанае адзеньне.