Па Менску 21 кастрычніка прайшоў несанкцыянаваны «Марш абураных беларусаў» супраць «дэкрэту аб дармаедах», малых заробкаў і гвалту ў войску. Падчас маршу затрыманых не было, міліцыя і «людзі ў цывільным» не заміналі пратэстоўцам прайсьці ад Кастрычніцкай плошчы да Плошчы незалежнасьці.
Але пасьля маршу былі затрыманыя рэжысэрка Вольга Мікалайчык і актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк. У Мікалайчык ключы ад дому актывіста Леаніда Кулакова.
Таксама напярэдадні маршу адбываліся «прэвэнтыўныя» затрыманьні ў рэгіёнах, палітыкаў саджалі на суткі і больш як за тыдзень да маршу.

Як праходзіў марш >>
***