«Малады фронт» чакае правакацыяў на акцыі 8 верасьня

Пасольства РФ у Менску

Актывісты «Маладога фронту» заклікаюць адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы мітынгам каля амбасады Расеі ў Менску зь лёзунгам «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!». Але засьцерагаюць: магчымыя правакацыі.

Паводле назіраньняў актывістаў, пасьля анонсу акцыі на «некаторых шавіністычных сайтах і старонках у сацсетках» (публікуюцца толькі скрыншоты сацсетак расейскага «РуМол»-а) пачаўся «чарнасоценскі шал», таму актывісты дапускаюць, што «чарнасоценцы пры падтрымцы сваіх гэбэшных гаспадароў паспрабуюць учыніць правакацыі і 8 верасьня.

«Малады фронт» заклікае прыйсьці на акцыю безь сьцягоў і плякатаў, «каб толькі сваёй прысутнасьцю перашкодзіць правакатарам», і дапускае, што, можа, давядзецца «мірна нэўтралізаваць таго ці іншага шавініста, для высьвятленьня асобы сарваць зь яго каптур ці іншае прыкрыцьцё».