Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньне прэзыдэнту ЗША Бараку Абаме, родным і блізкім загінуўшых у выніку трагедыі ў горадзе Арланда, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
«Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае тэрарызм і любыя праявы нянавісьці, непахісна выступае супраць гэтых злачынстваў», – гаворыцца ў заяве.
У ноч на 12 чэрвеня жыхар Флёрыды афганскага паходжаньня адкрыў стральбу ў гей-клюбе ў Арланда. У выніку 49 чалавек загінулі і 53 былі параненыя. Адказнасьць за напад узяла на сябе «Ісламская дзяржава».
13 чэрвеня каля трох дзесяткаў беларусаў каля амбасады ЗША ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту.