Лінкальн, Вашынгтон, Рузвэльт узначалілі рэйтынг амэрыканскіх прэзыдэнтаў

Дональд Трамп салютуе статуі Абрагама Лінкальна ў Вашынгтоне

Барак Абама заняў 12-е месца.

Рэйтынг прэзыдэнцкага кіраўніцтва (Survey of Presidential Leadership) ужо ў трэці раз публікуе тэлевізійная сетка C-SPAN напярэдадні Дня прэзыдэнтаў у ЗША. У складаньні рэйтынгу ўдзельнічаў 91 уплывовы гісторык, якія дасьледуюць прэзыдэнцкае кіраваньне. Дзень прэзыдэнтаў — фэдэральнае сьвята ў ЗША. Адзначаецца ў трэці панядзелак лютага.

У пяцёрку самых значных амэрыканскіх прэзыдэнтаў таксама ўвайшлі Тэадор Рузвэльт і Дўайт Эйзэнгаўэр.

Абрагам Лінкальн (1809–1865) — 16-ы прэзыдэнт ЗША. Сярод найбольш значных дасягненьняў ягонага прэзыдэнцтва — адмена рабства. Лінкальна лічаць самым любімым амэрыканскім прэзыдэнтам. Ягоная выява знаходзіцца на банкноце ў 5 амэрыканскіх даляраў.

Джордж Вашынгтон (1732–1799) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў ЗША і першы амэрыканскі прэзыдэнт. Кіраваў кантынэнтальным войскам падчас вайны за незалежнасьць (1775–1783). Ягоная выява — на банкноце ў 1 даляр ЗША.

Франклін Рузвэльт (1882–1945) — 32-і амэрыканскі прэзыдэнт, які кіраваў краінай падчас усясьветнага эканамічнага крызісу і Другой усясьветнай вайны. Займаў прэзыдэнцкі пост 12 гадоў (з 1933 па 1945).