Жыцьцё 100 гадоў таму: 1919 у фатаграфіях
Дональд Томпсан (зьлева), фатограф выданьня Leslie's Weekly, і чалавек, вядомы пад мянушкай Капітан Кінгмар з арміі ЗША, робяць кіназдымкі ў Екацярынбургу марозным днём у пачатку 1919.
Пахаваньне колішняга прэзыдэнта ЗША Тэадора Рузвэльта ў Ойстэр Бэй, штат Нью-Ёрк; 8 студзеня 1919.
Брандэнбургская брама ў часе Студзеньскага паўстаньня ў Бэрліне – няўдалай спробы камуністаў захапіць уладу.
69-я дывізія арміі ЗША вяртаецца дадому зь Першай сусьветнай вайны.
Чыгуначны вакзал у францускім горадзе Арас, які пацярпеў ад ваенных дзеяньняў; люты 1919.
Іосіф Сталін, Уладзімір Ленін і Міхаіл Калінін на 8-м зьезьдзе Камуністычнай партыі ў Маскве; сакавік 1919.
Чарлі Чаплін у нямым фільме Sunnyside з 1919 году, у якім ён быў галоўным акторам, сцэнарыстам і рэжысэрам.
Традыцыйнае «качаньне яек» у Нацыянальным заапарку ў Вашынгтоне; Вялікдзень 1919.
Верхавы конь Sir Barton, які ў 1919 годзе як першы амэрыканскі конь чыстакроўнай пароды перамог у трох скачках вядомых пад назвай Triple Crown; травень 1919.
Аўганская сям’я качэўнікаў; травень 1919.
Першы пералёт цераз Атлянтычны акіян без прыпынку, які ажыцьцявілі брытанцы Джон Алкак і Артур Уітэн Браўн, закончыўся крушэньнем машыны падчас пасадкі ў Ірляндыі 15 чэрвеня 1919. Абодва пілёты выжылі, але Алкак загінуў у авіякатастрофе ў Францыі пазьней у тым самым годзе.
Дзень на пляжы летам 1919; месца здымка невядомае.
Уцекачы перад шпіталем Амэрыканскага Чырвонага крыжа ў мясцовасьці, якая сёньня знаходзіцца ў Паўночнай Македоніі; ліпень 1919. Гэта чарга ля лазьні - мыцьцё было абавязковай мерай засьцярогі ад тыфу.
Кіраўнікі альянцкіх дзяржаваў («вялікай чацьвёркі») у нефармальнай гутарцы падчас Парыскай мірнай канфэрэнцыі, якая закончыла Першую сусьветную вайну. Зьлева направа: прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Лойд Джордж, прэм'ер-міністар Італіі Віторыё Арлянда, прэм'ер-міністар Францыі Жорж Клемансо і прэзыдэнт ЗША Вудра Ўілсан.
Дапамога Амэрыканскага Чырвонага крыжа прыбывае ў мястэчка Пірат у Сэрбіі; жнівень 1919.
Леў Троцкі прамаўляе падчас пахаваньня ахвяраў бомбавай атакі на будынак Маскоўскага гарадзкога камітэту Камуністычнай партыі (бальшавікоў); 26 верасьня 1919. Бальшавікі абвінавацілі анархістаў і іншых левых у забойстве 12 чалавек і раненьні 55.
Нямецкі паветраны карабель (цэпэлін) падчас штодзённага рэйсу з Бэрліну ў Фрыдрыхсгафэн; кастрычнік 1919.
Марш атраду чырвонаармейцаў падчас грамадзянскай вайны ў Расеі ў 1919 годзе
Украінскія сяляне на апазнаньні цела сваяка з Палтаўшчыны, забітага бальшавікамі за выступ супраць саветаў. Ягонае цела было эксгумаванае пасьля таго, як тэрыторыю заняла Белая армія ў лістападзе 1919 году.
Прадаўцы чакаюць пакупнікоў на вулічным рынку ў Кавала, што на поўначы Грэцыі, у лістападзе 1919.
Альбэрт Эйнштэйн у сваім кабінэце ў Бэрліне, 1919 год. На здымку яму 40 гадоў. Нягледзячы на прызнаньне ў навуковых колах, імя Эйнштэйна стане вядомым толькі пасьля атрымання ім Нобэлеўскай прэміі па фізыцы ў 1921 годзе.
Гэтае фота Амэрыканскага Чырвонага Крыжа суправаджаецца подпісам, дзе гаворыцца, што здымак быў зроблены ў так званай Маларосіі ў лістападзе 1919 году ды ўсхваляецца стойкасьць і знаходлівасьць украінскіх сялян падчас Першай сусьветнай вайны.
Выпрабаваньне аўтамабіля Амэрыканскага Чырвонага Крыжа, які зьдзейсьніў паездку з Бухарэста ў Румыніі, праз Баўгарыю ў сэрбскі Пірат у лістападзе 1919 году. Ад холаду рухавік перастаў працаваць і сяляне штурхалі яго ў гару.
Заснавальнік Eastman Kodak Джордж Істман (зьлева) і Томас Эдысан са сваімі вынаходніцтвамі, снежань 1919. Эдысан прыдумаў кінаабсталяваньне, а Кодак - рулонную стужку і скрынку з камэрай, якія паклалі аснову кінаіндустрыі
Калядная елка ў турме ЗША.
Нью-Ёрк у сьнежні 1919.