Актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» затрымалі на вуліцы Маякоўскага, калі ён прыйшоў у суд Менскага раёну па фотаапарат, забраны падчас папярэдняга арышту.
Як паведамляе charter97.org са спасылкай на каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага, міліцыянты падышлі да Кулакова, калі той сядаў у сваю машыну. Паводле слоў Вінярскага, Леаніда Кулакова павезьлі ў РУУС Ленінскага раёну Менску.
Прычыны затрыманьня актывіста пакуль не вядомыя.
23 чэрвеня суд Менскага раёну асудзіў Леаніда Кулакова на 10 сутак арышту за фатаграфаваньне пляката ў падтрымку палітвязьня Юрыя Рубцова.