Помнік Леніну паставяць каля МТЗ

Помнік Леніну на тэрыторыі МТЗ. Фота Сяргея Яраховіча

Каля Менскага трактарнага заводу ўсталююць помнік Леніну, які раней стаяў у заводзкім двары.

З просьбай паставіць помнік за тэрыторыяй заводу зьвярнуліся да кіраўніцтва МТЗ «вэтэраны і камуністы».

Пра гэта сказаў парталу tut.by намесьнік гендырэктара МТЗ па ідэалёгіі, кадрах і сацразьвіцьці Андрэй Сусьленка.

«Нам казалі, што хутка сьвята, але няма куды кветкі адносіць. Пасьля абмеркаваньня мы вырашылі ўсталяваць помнік на першапачатковым месцы. Цяпер любы грамадзянін можа яго ўбачыць, а ня толькі рабочыя».

Помнік Леніну каля МТЗ будзе адкрыты 7 лістапада падчас сьвята, арганізаванага заводам.