Надпіс клясычным правапісам і беларуская назва Менск упершыню зьявіліся на беларускіх грашах. Адноўленая таксама традыцыя выкарыстоўваць на беларускіх грашах беларускую лацінку і лаціну. Пра гэта ў сваім блогу напісаў Вінцук Вячорка.
21 лістапада 2013 году Нацыянальны банк выпусьціў манэты двух наміналаў: срэбную 20 Br (33,62 г) і мядзяна-нікелевую 1 Br (19,5 г). Выявы на іх аднолькавыя, прысьвечаныя слуцкім паясам. На рэвэрсе гэта стылізаваная выява вокладкі каталёгу з тэкстам: Каталёг выстаўкі слуцкіх паясоў Беларускага дзяржаўнага музэю. Красавік 1927 г. Г. Менск.
Сайт Нацыянальнага банку паведамляе, што на рэвэрсе манэты таксама выяўлены фрагмэнт поясу з калекцыі Івана Луцкевіча, які быў паказаны Максіму Багдановічу, пасьля чаго ён напісаў верш «Слуцкія ткачыхі».
На авэрсе, як паведамляе Нацыянальны банк, адлюстраваны ўзор двухбаковага поясу, які выраблены на Слуцкай мануфактуры і знаходзіцца ў калекцыі Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.
Яшчэ адна пара манэтаў сэрыі «Слуцкія паясы» мае на рэвэрсе надпісы беларускаю лацінкаю — SŁUCK, лацінскаю моваю — IOANNES MADZARSKI ME FECIT SŁUCIÆ, старабеларускаю кірыліцаю — ЛЕО МАЖАРСКІИ ВЪ ГРДѢ СЛУЦКѢ. Усе ўзятыя з тканых пазнакаў на паясах.
Аўтар абедзьвюх манэтаў С. Някрасава. Манэты бітыя на Віленскай мынцы.
«Вельмі добра, што мастакі Нацыянальнага банку засьведчылі кваліфікацыю і густ у вырабе купюраў. Але ня толькі. Ніша памятных манэтаў пасьлядоўна выкарыстоўваецца для папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры, прычым робіцца гэта густоўна. Ясна, што памятныя манэты — гэта свайго роду паралельная рэальнасьць. Продажная цана мядзяна-нікелевай манэты наміналам 1 рубель — 65 тыс., гэтулькі яна каштуе ў банку», — лічыць Вінцук Вячорка.
Вінцук Вячорка ў інтэрвію Свабодзе таксама падкрэсьліў, што дызайн манэтаў можна будзе скарыстаць у вырабе беларускіх грашовых адзінак у будучыні:
«Можа быць, важнейшае тое, што як толькі Беларусь стане беларускай і свабоднай, тыя макеты, тыя ўзоры біцьця манэтаў, якія цяпер скарыстоўваюцца для памятных грошай, можна будзе скарыстаць для паўнавартасных талераў, а там і рэвэрсаў эўра.
Прысутнасьць жа нашага клясычнага правапісу на дзяржаўных грашовых знаках азначае, што нішто не перашкаджае вярнуць клясычнаму правапісу паўнату ягоных функцыяў», — лічыць мовазнаўца.
21 лістапада 2013 году Нацыянальны банк выпусьціў манэты двух наміналаў: срэбную 20 Br (33,62 г) і мядзяна-нікелевую 1 Br (19,5 г). Выявы на іх аднолькавыя, прысьвечаныя слуцкім паясам. На рэвэрсе гэта стылізаваная выява вокладкі каталёгу з тэкстам: Каталёг выстаўкі слуцкіх паясоў Беларускага дзяржаўнага музэю. Красавік 1927 г. Г. Менск.
Сайт Нацыянальнага банку паведамляе, што на рэвэрсе манэты таксама выяўлены фрагмэнт поясу з калекцыі Івана Луцкевіча, які быў паказаны Максіму Багдановічу, пасьля чаго ён напісаў верш «Слуцкія ткачыхі».
На авэрсе, як паведамляе Нацыянальны банк, адлюстраваны ўзор двухбаковага поясу, які выраблены на Слуцкай мануфактуры і знаходзіцца ў калекцыі Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.
Яшчэ адна пара манэтаў сэрыі «Слуцкія паясы» мае на рэвэрсе надпісы беларускаю лацінкаю — SŁUCK, лацінскаю моваю — IOANNES MADZARSKI ME FECIT SŁUCIÆ, старабеларускаю кірыліцаю — ЛЕО МАЖАРСКІИ ВЪ ГРДѢ СЛУЦКѢ. Усе ўзятыя з тканых пазнакаў на паясах.
Аўтар абедзьвюх манэтаў С. Някрасава. Манэты бітыя на Віленскай мынцы.
Вячорка: Макеты памятных манэтаў будуць скарыстаныя для беларускіх талераў і эўра