Сусьветныя гульні качэўнікаў
Замест Алімпійскай вёскі на "Гульнях качэўнікаў" - горад з юрт у гарах Кыргізстану
3 верасня Гульні афіцыйна адкрыліся пад грук капытоў
Танец на цырымоніі адкрыцьця Гульняў. Месца іх правядзеньня - бераг возера Ісык-Куль, акружанага гарамі Цянь-Шань
Стывен Сігал прыехаў на Гульні качэўнікаў наўпрост зь Беларусі, дзе ён еў моркаўку ў гасьцях у прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Піратэхнічнае шоў на конях
Асноўныя дысцыпліны Гульняў качэўнікаў зьвязаны з навыкамі наезьнікаў і баявымі мастацтвамі, аднак у праграме ёсьць і нацыянальныя танцы
"Мас-рэстлінг". Перамога ў сутычцы залічваецца, калі аднаму са змагароў ўдалося перацягнуць суперніка праз апорную дошку або калі супернік выпусьціў палку
Падлетак-наезьнік трэніруецца ў адной з дысцыплін, зьвязаных з верхавой яздой.
Промах казаскага наезьніка. Адзін з удзельнікаў спаборніцтваў тлумачыць: "Калі занадта засяродзіцца на язьдзе, прамахнесься. Будзеш занадта старанна цэліцца - ўпадзеш з каня. Гэта вельмі небясьпечны спорт"
Сабачыя гонкі. У гэтых сабак вялікія лёгкія, цёплая поўсьць, што ў спалучэньні з уменьнем разьвіваць вялікую хуткасьць робіць іх незаменнымі для паляваньня ў гарах.
Удзельнік спаборніцтваў па арліным паляванні. На першых Гульнях качэўнікаў у 2014 годзе ў якасці прынады для арлоў выкарыстоўвалі ланцужнога ваўка. Цяпер - падвешаных на спэцыяльныя драты мёртвых птушак.
Артысты Бішкекскага драматычнага тэатру перачакаюць моцны лівень у юрце пасьля таго, як з-за яго быў перапынены іх выступ перад публікай.
Наезьнік накіроўваецца на спаборніцтва. У гарах Кыргізстану ўжо бачныя прыкметы наступленьня восені.
Натальля Суарэз з Вугоршчыны - удзельніца спаборніцтваў па стральбе з лука. Яна на Гульнях качэўнікаў ўпершыню. "У вугорцаў і кіргізаў агульныя карані. Я люблю Вугоршчыну занадта моцна, каб пакінуць яе, але я магу ўявіць сябе кочевницей, жыць у юрце. Можа быць, калі-небудзь я ёй і буду, хто ведае". Цяпер Натальля працуе ў кур'ерскай фірме.
Гледачы перабіраюцца праз горную рэчку, каб патрапіць да месца чарговых спаборніцтваў
Жыхар лягеру Гульняў, які складаецца са збудаваных па старадаўніх правілах юрт, чысьціць зубы на досьвітку на фоне гор Цянь-Шань.
Будаўніцтва юрт на хуткасьць - гэта яшчэ адзін з відаў спаборніцтваў на Гульнях качэўнікаў. Найлепшыя каманды спраўляюцца з ўзьвядзеньнем юрты прыкладна за 13 хвілінаў.
Закулісьсе спаборніцтваў па музычнай імправізацыі. Нурматаў Мансур трымае ў руках домру. Ён прыехаў на Гульні качэўнікаў з Казахстану, дзе працуе радыёжурналістам.
Малітва перад абедам у юрце
Кіргіскі мужчына сьпіць у сваім касьцюме.