4 сакавіка ў Кіеве сябры і прыхільнікі Руху салідарнасьці «Разам» зь бел-чырвона-белымі сьцягамі правялі пікет каля амбасады Латвіі ва Ўкраіне.
Сярод арганізатараў акцыі былі беларусы, якія папрасілі ва Ўкраіне палітычнага прытулку.
Яны перадалі дыпляматам свой зварот да ўладаў Латвіі супраць магчымага візыту ў Рыгу кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на саміт «Усходняга партнэрства», якія павінен адбыцца ў траўні.
Удзельнікі акцыі абураныя спробамі ўладаў Латвіі запрасіць Лукашэнку на гэты саміт.
«Мы лічым недапушчальнай легалізацыю апошняга дыктатара Эўропы праз «Усходняе партнэрства», — адзначаецца ў звароце.
Аўтары звароту лічаць, што «не павінна быць ніякіх стасункаў з апошнім дыктарам Эўропы».
Яны не пярэчаць, калі Беларусь і ЭЗ супрацоўнічаюць між сабой. Але выступаюць супраць кантактаў з дыктатарам, які дагэтуль трымае палітвязьняў у турмах.
Аўтары звароту прапанавалі накіраваць запрашэньне на саміт дзейнаму ўраду Беларусі і апазыцыі.
Раней падобны пікет адбыўся ля амбасады Латвіі ў Варшаве.
Your browser doesn’t support HTML5