Як Расея будуе мост у анэксаваны Крым. Фота
Ліпень 2016 году. Людзі каля расейскага мястэчка Тамань глядзяць на будаўніцтва Керчанскага моста, што выгінаецца на 19 км у бок акупаванага Расеяй украінскага Крыму. Каля 5000 людзей працуе кругласутачна над праектам, што пачаўся ў траўні 2015 году.
Верасень 2016 году. Хвалі б’юцца аб канструкцыі першай марской апоры для аўтамабільнага моста. Як пісаў у траўні 2017-га New Yorker, «Будаўніцтва новых аўтамабільных дарог у Расеі практычна прыпыненае», а Керчанскі мост працягваюць будаваць.
Сакавік 2017 году. Прамежак моста, на які маюць устанавіць пралётныя аркі, каб пад імі маглі праплываць караблі. Праект крытыкуюць за тое, што падмоставы габарыт транспартнага праходу занадта малы, толькі 35 м ад вады да канструкцыяў моста. Першапачатковы праект прадугледжваў 50 м.
Красавік 2017 году. Інжынэр правярае аэрадынаміку мадэлі аркі моста ва ўмовах скразнога ветру. Расея абвяшчала, што на час устаноўкі арак у жніўні і верасьні Керчанская пратока будзе закрытая для суднаходзтва. Украіна лічыць закрыцьцё судаходзтва Расеяй «яшчэ адным грубым парушэньнем Расеяй міжнароднага права (на поўнач за пратокай — Азоўскае мора, берагі якога належаць як Расеі, так і Ўкраіне).
Травень 2017 году. Вадалазы знайшлі на месцы будаўніцтва моста амэрыканскі зьнішчальнік Curtiss P-40 Warhawk часоў Другой усясьветнай вайны. У час вайны, у 1944 годзе Саветы збудавалі мост, што злучаў Крым з Краснадарскім краем, але той паваліўся празь некалькі месяцаў, ня вытрымаўшы націску льдоў.
Ліпень 2017 году. Фатограф Станіслаў Забурдаеў, які зрабіў гэты здымак зь бесьпілётніка, кажа, што тэмпы будаўніцтва зьдзіўляюць: «Я быў там і летась. Да завяршэньня яшчэ далёка, але за год зроблена шмат што, я сапраўды зьдзіўлены».
Канец ліпеня 2017 году. Асноўныя 227-мэтровыя аркі моста амаль завершаныя. Адна з арак мае падтрымліваць дзьве чыгуначныя лініі, другая — чатыры аўтамабільныя паласы.
Пачатак жніўня 2017 году. Аркі рыхтуюць да пагрузкі на плавучую сыстэму.
Сярэдзіна жніўня 2017 году. Каля месца будаўніцтва моста паставілі лаўку з надпісам «Крымскі мост». Першыя аўто плянуюць пусьціць па мосьце ў сьнежні 2018 году.