Як сярэдні заробак у Беларусі крочыць да «па пяцьсот». Адной карцінкай

Выява ў вялікім памеры

Сярэдні заробак беларусаў склаў у чэрвені 2017 году 819 рублёў і 30 капеек паводле зьвестак Белстату. Згодна зь сярэднемесячным курсам Нацбанку, гэта 432 даляры і 99 цэнтаў. Гэта на 3,8% болей за сярэдні заробак у рублях год таму.

Аляксандар Лукашэнка абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» ужо больш за 10 гадоў (часам абяцае і па тысячы даляраў). Але пакуль ня ўсе атрымліваюць нават па 500 рублёў — сярэдні заробак меншы за гэтую суму ў творчых работнікаў, бібліятэкараў, цырульнікаў і сацыяльных работнікаў.

Абяцаныя «па пяцьсот» атрымліваюць гарнякі, работнікі нафтаперапрацоўкі, хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасьці, вытворцы транспарту (але не аўтамабіляў і прычэпаў, там меней), гандляры і рамонтнікі транспарту, работнікі паветранага транспарту, фінансісты, навукоўцы і ІТ-шнікі.

І хоць налічаныя сярэднія заробкі і валавы ўнутраны прадукт растуць, рэальныя даходы беларусаў падаюць.