Саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьціў літаратурны конкурс да 100-годзьдзя БНР

Копія Першай Устаўной граматы БНР, ілюстрацыйнае фота

Незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьціў аб пачатку штогадовага конкурсу «Эксьлібрыс», які сёлета прысьвечаны 100-гадоваму юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да ўдзелу запрашаюць аўтараў узростам да 35 гадоў, якія пішуць паэзію, прозу, эсэ і п'есы на гістарычную тэматыку.

Да конкурсу дапускаюцца раней не публікаваныя творы аб’ёмам да 40 тысяч знакаў з прабеламі (700 радкоў для паэзіі). Творы можна прысылаць у фармаце .doc на адрас sbp@lit-bel.org да 1 жніўня.

У журы конкурсу сёлета Ўладзімер Арлоў, Ірына Багдановіч, Валер Герасімаў, Вольга Іпатава і Анатоль Сідарэвіч. Па выніках конкурсу плянуюцца публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» і дадатку «Літаратурная Беларусь» газэты «Новы час».

Тым часам Свабода ладзіць уласны літаратурны конкурс да 100-годзьдзя БНР, але для тэкстаў меншага фармату: 100 словаў.

Усё пра гісторыю БНР і сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР на Радыё Свабода >>

Падарожжа ў БНР на Радыё Свабода >>