Кнігу Алексіевіч прадаюць за 1750 даляраў

На амэрыканскім гандлёвым партале amazon.com выстаўлены на продаж шэраг кніг нобэлеўскага ляўрэата Сьвятланы Алексіевіч.

Іх кошт — ад 2,99 даляра за «Час сэканд хэнд» на рускай мове да 1750 даляраў за кнігу «У вайны не жаночы твар» у перакладзе на ангельскую мову.

Паведамляецца, што кніга «У вайны не жаночы твар» выдадзена ў 1988 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура», перакладзена кампаніяй Progress Publishers, захавалася ў добрым стане.