Як на Херсоншчыне ратуюць людзей і жывёл ад паводкі пасьля разбурэньня дамбы Кахоўскай ГЭС. ФОТА
Паводле папярэдніх зьвестак Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях, па стане на 8:00 8 чэрвеня з падтопленых раёнаў эвакуавалі 1995 чалавек, у тым ліку 103 дзіцяці.
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці другі дзень не спыняецца эвакуацыя з падтопленых раёнаў
Эвакуацыяй займаюцца як супрацоўнікі МНС, так і людзі самастойна
Як паведаміў прэс-сакратар Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Талаконьнікаў, на правым беразе Херсонскай вобласьці праз пагрозу паводкі эвакуююць каля 16 тысяч чалавек.
Акрамя людзей, ад разбурэньня Кахоўскай ГЭС пацярпелі і жывёлы
Зь незатопленых частак Херсона эвакуаваных вязуць далей у кірунку Мікалаева і іншых гарадоў Украіны
Разбурэньне Кахоўскай ГЭС, на думку экспэртаў, паставіла пад пагрозу вялікую колькасьць мірных жыхароў і стварыла пагрозу сыстэме ахалоджваньня рэактараў Запароскай АЭС
Генпракуратура Ўкраіны распачала справу аб экацыдзе за падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС
Узровень вады ў Херсоне падымаецца, вада трапляе ў шматпавярховікі