У Харкаве напалі на арганізатара харкаўскага Эўрамайдану
Your browser doesn’t support HTML5
24 сьнежня каля 21-й гадзіны на вуліцы Іванова на аднаго з арганізатараў харкаўскага Эўрамайдану Дзьмітра Піліпца напалі двое невядомых. Мужчыны пырснулі ў актывіста сьлезацечным газам, павалілі на зямлю й нанесьлі яму 12 нажавых ранаў у сьцягно і руку.