http://www.youtube.com/embed/T2oDUauzMhs
Зянон Пазьняк заявіў, што беларуская апазыцыя атрымала 4,5 мільёны даляраў. Маўляў, пра гэта яму паведамілі крыніцы ў КГБ.
Новы выпуск сатырычнай праграмы "Цырк за дротам" прысьвечаны супэрздольнасьцям Зянона Пазьняка.
Сам Вінсэнт пракамэнтаваў Радыё Свабода:
«Я лічу Пазьняка асобай, дзякуючы якой Беларусь стала незалежнай. І заявы пра тое, што Зянон Станіслававіч мае крыніцы ў КДБ, сталі сапраўдным хітом тыдня. Такія тэмы выдатна пасуюць для музычнай праграмы «Цырк за дротам». Гэта гумар і нічога болей. Мы верым, што спадар Зянон яшчэ вернецца і дасьць чаду»
ІНШЫЯ ВІДЭА ЦЫРК ЗА ДРОТАМ
Цырк за дротам: Лукашэнка рыхтуецца да вайны
Лукашэнка абвесьціў усеагульную мабілізацыю. На вайсковыя зборы будуць прызывацца ўсе ваеннаабавязаныя, у тым ліку жанчыны і хворыя. З кім і якім чынам будзе ваяваць Беларусь?Чупакабра ў Беларусі
Адкуль узялася чупакабра? Хто нясе адказнасьць за эканамічны крызіс? Чаму зьнікла валюта з абменьнікаў і падаржэў бэнзын? Адказы шукайце ў новым шоў "Цырк за дротам" беларускага актора і музыкі Vinsent'а на Радыё Свабода