Джон Кэнэдзі: жыцьцё ў фотаздымках
Бацька Джона Фіцджэральд Кэнэдзі, Джозэф Кэнэдзі (другі зьлева), яго маці Роўз (трэцяя зьлева) у Лёндане ў 1938 годзе з братамі і сёстрамі Джона Кэнэдзі. Зьлева направа: Кэтлін, Эдвард (Тэд), Патрыцыя, Джын і Роберт. Адзін з самых яркіх левых амэрыканскіх палітыкаў, сэнатар Тэд Кэнэдзі памёр ад рака мозгу ў 2009 годзе. Яму было 77 гадоў.
Джон (справа) і яго старэйшы брат, Джозэф П. Кэнэдзі-малодшы (зьлева), разам з бацькам Джозэфам ў Англіі на палубе францускага крэйсэра «Нармандыя» пасьля іх прыбыцьця з ЗША 2 Ліпеня 1938.
Экіпаж патрульнага тарпеднага катэра PT-109, лейтэнант ВМС ЗША Джон Ф. Кэнэдзі (справа) на востраве Гуадалканал ў ліпені 1943.
Кандыдат ад дэмакратаў Джон Ф. Кэнэдзі падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Нью-Ёрк, 14 траўня 1960 года.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША, рэспубліканец Рычард Ніксан (справа) і яго апанэнт, сэнатар ад Дэмакратычнай партыі Джон Кэнэдзі падчас телебатаў у студыі Чыкага. 26 верасьня 1960 г.
Кэнэдзі прымае прысягу ў якасьці 35-га прэзыдэнта ЗША перад Капітоліем ў Вашынгтоне, 20 студзеня 1961. У першым шэрагу: былы прэзыдэнт Дуайт Эйзэнхаўэр (зьлева), віцэ-прэзыдэнт Лінда Джонсан (другі справа) і Рычард Ніксан (справа).
Прэзыдэнт Кэнэдзі выступае перад Кангрэсам ЗША 26 траўня 1961 года, настойваючы на вылучэньні сродкаў для адпраўкі першага чалавека на Месяц у 1970 годзе.
Першая сустрэча прэзыдэнта Кэнэдзі і савецкага лідэра Мікіты Хрушчова ў чэрвені 1961 года ў Вене. Год да пачатку Карыбскага крызісу.
Прэзыдэнт Кэнэдзі з дачкой Кэралайн і сынам Джонам-малодшым у Авальным кабінэце Белага дома 10 кастрычніка 1962.
Прэзыдэнт Кэнэдзі ў Белым доме аб'яўляе аб адмове ад паставак наступальнай зброі на Кубу падчас кубінскага ракетнага крызісу ў кастрычніку 1962 года.
Прэзыдэнт Кэнэдзі выступае ў Берліне 26 чэрвеня 1963 года. Гэтую прамову назавуць гістарычнай, а яго фраза "Ich bin ein Berliner", сказаная ў знак спачуваньня людзям, якія жывуць у падзеленым горадзе, стане крылатай.
Картэж з прэзыдэнтам Кэнэдзі і яго жонкай Жаклін ў Даласе за некалькі хвілін да забойства. 22 лістападзе 1963
Пахавальная працэсія ў Вашынгтоне. 25 лістапада 1963.
Жаклін Кэнэдзі са сваімі дзецьмі Кэралайн і Джонам-малодшым і братамі забітага прэзыдэнта Эдвардам (зьлева на заднім плане) і Робэртам (справа на заднім пляне) на пахаваньні. 26 лістападзе 1963 г., Вашынгтон.