Адзін дзень у Даласе: забойства прэзыдэнта Кенэдзі

Прэзыдэнт Джон Ф. Кенэдзі сьнедае разам з віцэ-прэзыдэнтам Лінданам Джонсанам і першай лэдзі Жаклін Кенэдзі за некалькі гадзін да забойства, 22 лістапада 1963 году.

Прэзыдэнт Джон Ф. Кенэдзі вітае натоўп падчас дэманстрацыі ў Форт-Ўорт, штат Тэхас, раніцай 22 лістапада 1963 году.

Расклад прэзыдэнта Джона Ф. Кенэдзі, выдадзены Белым домам напярэдадні яго паездкі ў Далас і Форт-Ўорт. У ім гаворыцца пра пляны перамяшчэньня прэзыдэнта ў той дзень паміж 08:45 і 12:30.

Прэзыдэнт Джон Ф. Кенэдзі і першая лэдзі Жаклін Кенэдзі прыбываюць у Далас. Да забойства – менш за гадзіну.

Натоўпы зьбіраюцца на Мэйн-стрыт у Даласе ў чаканьні прэзыдэнцкага картэжу. Ён рухаецца да раёну Дылі Плаза, дзе і адбудзецца забойства.

Прэзыдэнт Джон Ф. Кенэдзі і яго жонка Жаклін з губэрнатарам Тэхасу Джонам Коналі і яго жонкай Нэлі незадоўга да забойства. Коналі атрымае цяжкае раненьне, але выжыве.

Цела забітага прэзыдэнта прыбывае на базу ВПС Эндрус (Andrews Air Force Base) пад Вашынгтонам у суправаджэньні ўдавы, Жаклін Кенэдзі, і брата, генэральнага пракурора ЗША Робэрта Кенэдзі.

Лі Харві Освальд, затрыманы па падазрэньні ў забойстве прэзыдэнта Кенэдзі, на прэс-канфэрэнцыі ў Даласе 22 лістапада 1963 году.

Труна з целам Джона Ф. Кенэдзі, выстаўленая для разьвітаньня ва Усходняй залі Белага дому раніцай 23 лістапада 1963 году.