Наўрад ці прыход Дыега Марадоны на кіроўную пасаду ў берасьцейскае «Дынама» нешта зьменіць, мяркуе міністар спорту Беларусі Сяргей Кавальчук. Пра гэта ён расказаў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».
«Я думаю, нават тое, што сёньня кажуць пра Дыега Марадону як пра магчымага адмыслоўца, які нешта прынясе ў беларускі футбол... Я ня думаю, што ён глыбока нешта зьменіць тут, — разважаў Сяргей Кавальчук. — Але ўжо тое, што найлепшы футбаліст, як той казаў, XX стагодзьдзя, асацыюецца з горадам Берасьцем... У нас і так ад сёньня ў футболе ў Берасьці бум. Ну добрае, мудрае рашэньне. Чым больш такіх спэцыялістаў будзе далучана да нашага спорту, тым большай будзе папулярызацыя гэтага спорту, любімага ва ўсім сьвеце».
Пра тое, што 58-гадовы Дыега Марадона падпісаў трохгадовы кантракт з «Дынама-Берасьце», стала вядома 15 траўня. Паводле зьвестак аргентынскай прэсы, кантракт мог каштаваць «Дынама» больш як 20 мільёнаў даляраў.
У Берасьці былы футбаліст мае заняцца пытаньнямі стратэгічнага разьвіцьця клюбу, узаемадзейнічаць зь ягонымі структурнымі падразьдзяленьнямі, уключна зь дзіцячай акадэміяй берасьцейскага «Дынама». Ён прыступіць да выкананьня паўнамоцтваў пасьля заканчэньня футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі ў ліпені.
Раней заўзятары скідваліся на форму. 10 фактаў пра «Дынама-Берасьце», якое ўзначаліць Марадона
Рука Бога, адрэзаныя ногі і тату зь Фідэлем: 8 фактаў пра Дыега Марадону, новага мэнэджара берасьцейскага «Дынама»
Дыега Марадона як канкурэнт Аляксандра Лукашэнкі
Кавальчук — былы ахоўнік Лукашэнкі. «Генэрал не спрацаваў, таму бралі ніжэй, хоць ня вельмі нізка»
Your browser doesn’t support HTML5