«Гэта быў не пікет, а арт-інсталяцыя» — Міхаіл Каўко
Your browser doesn’t support HTML5
29 сьнежня Міхаілу Каўко патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які не назваўся і тэрмінова выклікаў Міхаіла ў Цэнтральны РУУС, каб «проста паразмаўляць». Сустрэча была прызначаная на сёньня на 10:00. Міхаіла ў пастарунак суправаджаў адвакат, якога грамадзкаму актывісту прадставіў праваабарончы цэнтар «Вясна». Пасьля амаль 2-гадзіннай размовы і складаньня пратаколу прадстаўнікі праваахоўных органаў вывелі Міхаіла праз службовы ўваход і павезьлі ў суд Цэнтральнага раёну на службовай машыне. І хаця ў пратаколе Міхаіл напісаў, што згодны з абвінавачваньнем у адміністратыўным правапарушэньні і прызнае віну», пасьля суду актывіст сказаў журналістам: «самаспаленьне» ля Ратушы 25 сьнежня насамрэч не было пікетам.