Катастрофе эгіпецкага ляйнэра папярэднічала моцнае задымленьне кабіны пілотаў

Незадоўга да крушэньня з борта самалёта эгіпэцкай авіякампаніі EgyptAir паступалі аўтаматычныя паведамленьні пра задымленьне ў раёне кабіны пілётаў, піша амэрыканская газэта The Wall Street Journal.

«Паведамленьні пра непаладкі ішлі цягам дзьвюх хвілін, папярэджваючы пілётаў пра задымленьне ў прыбіральні і ў адсеку, разьмешчаным пад падлогай кабіны», — паведамляе газэта. Выданьне адзначае, што менавіта ў гэтым адсеку знаходзіцца важны бартавы кампутар, які мог у гэты момант працаваць некарэктна. Аднак пакуль якія-небудзь высновы пра прычыны крышэньня самалёта рабіць рана.

У міністэрстве грамадзянскай авіяцыі Эгіпту журналістаў газеты паінфармавалі, што ведаюць пра гэтыя паведамленьні з прэсы, але пакуль ня могуць ні пацьвердзіць, ні зьняпраўдзіць іх, перадае «Інтэрфакс».