ФОТА: Ланцуг памяці каля будынка КДБ. 150 чалавек ушанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч ініцыяваў акцыю каля будынку КДБ у знак памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Удзельнікаў прасілі прыносіць на пікет толькі сьвечкі і зьнічы.
У знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсій людзі паставілі сьвечкі на прыступкі будынку КДБ
Палітык Уладзімер Някляеў вітае ўдзельнікаў пікету.
Зьнічы на прыступках будынку КДБ у цэнтры Менску.
Міліцыянт складае пратакол на Анатоля Лябедзьку
Сярод пікетоўшчыкаў – праваабаронца Валер Шчукін.
Моладзевы актывіст Павал Вінаградаў упершыню ўдзельнічае ў вулічнай акцыі пасьля вяртаньня ў Менск з “палітычнай ссылкі” ў Бяразіно, дзе ён пражыў каля году.
Марына Адамовіч, Мікола Статкевіч і Ўладзімер Някляеў
Удзельнікі пікету сталі каля будынку КДБ у ланцуг, які расьцягнуўся амаль на сто мэтраў. Людзі трымалі ў руках запаленыя сьвечкі, некаторыя прыйшлі з партрэтамі рэпрэсаваных сваякоў.
Мікола Статкевіч, які заклікаў ня браць на пікет да будынку КДБ сьцягі і расьцяжкі, трымае ў руках запалены зьніч.
Улётка “Маладога фронту” – “Камунізм пад трыбунал”.
Уладзімер Някляеў на каленях ставіць сьвечку ў знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў турмах НКВД было расстраляна каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі.