Раніцай 17 ліпеня група ўзброеных асоб захапіла будынак паліцыі і ўнутраных войскаў у ерэванскімі раёне Эрэбуні. Па зьвестках мясцовых СМІ, два закладнікі вызваленыя, пры гэтым загінуў адзін паліцыянт, два параненыя.
Як перадае Panarmenian, захопнікі патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Сэржа Саргсяна і фарміраваньня ўраду, «якому б давярала насельніцтва краіны».
Інфармацыйныя крыніцы ў Армэніі паведамляюць, што захопнікі ўтрымліваюць 8 закладнікаў, у тым ліку намесьніка начальніка паліцыі сталіцы Армэніі Вардана Егіазаряна. Асноўнае патрабаваньне захопнікаў – вызваліць каардынатара грамадзянскай ініцыятывы «Устаноўчы парлямэнт» Жырайра Сэфіляна, які быў арыштаваны месяц таму паводле абвінавачаньня ў незаконных дзеяньнях са зброяй.
Паводле армянскіх мэдыяў, пры захопе будынку паліцыі Эрэбыні быў забіты адзін паліцэйскі, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненьні. Сілы правапарадку ачапілі раён, дзе знаходзіцца будынак паліцыі, у тым ліку за ачапленьне не пускаюць журналістаў.
Паводле афіцыйных крыніц, з захопнікамі вядуцца перамовы. Як паведаміў «Інтэрфаксу» дэпутат парлямэнту Армэніі Нікол Пашынян, захопнікі «патрабуюць адстаўкі ўраду і вызваленьня свайго аднадумцы Жырайма Сэфіляна».
У будынку паліцыі Эрэбуні, які захоплены, на момант захопу знаходзілася 25 чалавек, перадае армянскае «Радыё Свабода».