Купальле ў Беларусі. Шмат прыгожых фота
Дзяўчаты зь вяночкамі каля вогнішча на Прыпяці, горад Тураў на Гомельшчыне, 6 ліпеня 2020.
Дзяўчаты ў народных строях запальваюць сьвечкі на вянках каля Прыпяці. Традыцыйна лічылася, што калі вянок нейкай дзяўчыны патоне і сьвечка згасьне, дык наканаваны ўжо не кахае яе. Калі не патоне — быць ёй замужам.
Людзі на лодцы падчас сьвяткаваньня.
Вянкі з запаленымі сьвечкамі плывуць па вадзе.
Хлопцы ў народных строях пускаюць запаленыя стрэлы
Пара ў народных строях плыве на лодцы па Прыпяці каля Турава
Праз Купальскае вогнішча хлопцы і дзяўчаты традыцыйна скачуць парай.