Самотна
Праўдзіва
Свабодна
Выжыць!
Арганізатар “лясных” адраджэнцкіх фэстаў Ян Грыб
Ён нарадзіўся ў 1936 на Палесьсі. Быў лётчыкам вайсковай авіяцыі на Далёкім Усходзе. Камісаваны па стане здароўя прыехаў у Менск. Скончыў фізычны факультэт БДУ, працаваў выкладчыкам у розных вучэльнях, з якіх яго неаднаразова звальнялі за дэмакратычныя погляды.
Жыве ў лесе пад Крутагор’ем, дзе ладзіць фэсты беларускай культуры.