«Ізраіль у стане вайны». Адказ на ракетны абстрэл. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Паліцыянты эвакуююць жанчыну зь дзіцем зь месца, куды патрапіла ракета, выпушчаная з сэктара Газа, у Ашкелоне, на поўдні Ізраілю, 7 кастрычніка 2023.
Ізраільскі горад Ашкелон падчас ракетнай атакі з боку сэктара Газа.
Наступствы ракетнага нападу на ізраільскі горад Ашкелон. Лідэр руху ХАМАС Мухамад аль Дэіф заявіў, што больш за 5000 ракет было выпушчана па «варожых пазыцыях і аэрапортах». Ізраільскае войска цьвердзіць, што зафіксавана больш за 2200 запускаў ракет па тэрыторыі Ізраіля.
Як заявілі ў Арміі абароны Ізраілю, на тэрыторыю краіны з боку сэктара Газа зайшлі ўзброеныя баевікі. Ізраільскія СМІ напісалі, што ўзброеныя людзі раніцай захапілі кантрольна-прапускны пункт «Эрэц». Пасьля гэтага яны зайшлі ў прымежны горад Сдэрот на поўдні Ізраіля. Спэцпадразьдзяленьні ізраільскай паліцыі дзейнічаюць у 21 населеным пункце. Жыхары ізраільскіх паселішчаў паведамляюць пра захоп дамоў і закладнікаў.
Супрацоўнікі ізраільскай службы экстранай дапамогі ў Ашкелоне тушаць пажар пасьля запуску ракет з сэктара Газа.
Палестынцы сьвяткуюць зьнішчэньне ізраільскага танка ля сьцяны Ізраіля з сэктарам Газа. Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі ХАМАС Махмуд Абас паведаміў пра «права палестынскага народа абараняць сябе».
Падпалены аўтамабіль, які палестынскія баевікі прывезьлі ў Газу пасьля таго, як яны праніклі ў раёны паўднёвага Ізраіля.
Прэм'ер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньягу ў звароце да жыхароў у сувязі з атакай назваў тое, што адбываецца, вайной.
Мясцовыя жыхары ізраільскага горада Ашкелон пасьля ракетных абстрэлаў з боку сэктара Газа.
Ізраіль уводзіць надзвычайнае становішча.
Ізраільская паліцыя і іншыя супрацоўнікі службы бясьпекі працуюць у Тэль-Авіве падчас запуску ракет з сэктара Газа, 7 кастрычніка 2023. У адказ на атаку з боку сэктара Газа ізраільскія вайскоўцы абвясьцілі апэрацыю «Жалезныя мячы».
Удар у адказ Ізраіля па сэктары Газа.
Удар у адказ Ізраіля па сэктары Газа.
Удар у адказ Ізраіля па сэктары Газа.
Пасьля масавай ракетнай атакі з боку сэктара Газа сотні пацярпелых, больш за 40 чалавек загінулі. Баевікі руху ХАМАС зайшлі на тэрыторыю краіны: ёсьць паведамленьні аб захопе закладнікаў і забойстве ізраільскіх вайскоўцаў. Ізраільскае войска наносіць авіяўдары ў адказ па сэктары Газа