22 здымкі, якія паказваюць, у што ісламісты ператварылі былую сталіцу Асырыйскай імпэрыі
Жаўнер глядзіць на руіны, пакінутыя баевікамі "Ісламскай дзяржавы". Старажытны горад адбілі 13 лістапада. Німруд знаходзіцца прыкладна ў 30 кілямэтрах на поўдзень ад Масулу, які часткова застаецца пад кантролем баявікоў.
Гравюра з 1853 году паказвае, як мастак уяўляў палацы ў Німрудзе пад панаваньнем Пэрсыдзкай імпэрыі.
Фатаграфіі з 1910-х гадоў паказваюць Німруд як аддаленую і маланаселеную мясцовасьць.
Архэалягічныя раскопкі ў Німрудзе ў 1950-я гады.
Раскопкі палацу Ашурнацырапала II, асырыйскага цара 9 стагодзьдзя да нашай эры.
Ірацкія рабочыя выкопваюць раскопкі 2001 году.
Рабочыя чысьцяць часткова захаваную статую, 2001 год.
Жаўнер ВПС ЗША здымае скульптуры на ўваходзе ў старадаўні палац, лістапад 2008 года.
Адно зь гістарычных месцаў Німруду з асырыйскім Зікуратам, альбо сьвятыняй, на заднім пляне.
Добра захаваныя сьцены старажытнага гораду.
Скульптура крылытага быка з чалавечай галавою, сакавік 2012 году.
Ахова палацу
Баявікі «Ісламскай Дзяржавы» захапілі Німруд у чэрвені 2014 года, неўзабаве пасьля таго, як яны захапілі Масул. Гэта відэа з красавіка 2015 года паказвае, як ісламісты разьбіваюць статуі і фрэскі кавадламі.
Кадр зь відэа, які паказвае зьнішчэньне баевікамі часткі Німруду.
Выбух у Німрудзе.
Ірацкія салдаты адваявалі горад 13 лістапада і выявілі масавыя разбурэньні. Стала вядома, што баевікі выкарыстоўвалі цяжкую тэхніку, каб зраўняць зь зямлёй гістарычныя месцы.
Разьбітая фрэска.
Фрагмэнты сьцяны расьпісаныя клінапісам, сыстэмай пісьменства, якая выкарыстоўвалася шумэрамі, асырыйцамі і іншымі старажытнымі цывілізацыямі.
Жаўнеры ідуць па старажытных руінах.
Ірацкі жаўнер стаіць на руінах археалягічных раскопак.