У Ізраілі аглядаюць наступствы іранскага ракетнага абстрэлу і падлічваюць шкоду. Фотагалерэя

Пасьля ўдару ракеты па Тэль-Авіве. Фота было зроблена раніцай 2 кастрычніка пасьля таго, як напярэдадні ўвечары Іран нанёс масавы ракетны ўдар па Ізраілі.

Пашкоджаны рэстаран у Тэль-Авіве.

Каля 180 ракет — у тым ліку, як заявілі ў Іране, гіпэргукавая зброя — абрынуліся на Ізраіль увечары 1 кастрычніка на фоне пашырэньня канфлікту на Блізкім Усходзе.

Мужчына фатаграфуе будынак у Ход-ха-Шароне, непадалёк ад Тэль-Авіва, разбураны ў выніку атакі Ірану 1 кастрычніка.

Мужчыны аглядаюць пашкоджаны аўтамабіль у Тэль-Авіве.

Маштаб стратаў ад іранскіх удараў застаецца незразумелым. Вядома, што адзін палестынец загінуў у выніку падзеньня ракеты ў горадзе Ерыхоне на Заходнім беразе ракі Ярдан.
 

Палестынцы ў горадзе Рамала сабраліся вакол ракеты, якая ўпала пасьля атакі Ірану.

Ізраільскія супрацоўнікі экстраных службаў аглядаюць кратэр ад удару іранскай ракеты пасьля таго, як яна ўдарыла ў будынак школы ў цэнтры краіны.

Ракеты можна было ўбачыць у небе з паўночнага ізраільскага горада Бака аль-Гарбіе.

Ізраільцяне хаваюцца ў канаве падчас нападу 1 кастрычніка.

У выніку ўдараў пацярпелі дзьве ізраільскія авіябазы, а некалькі ракет упалі каля штаб-кватэры ізраільскай выведкі «Масад» у Тэль-Авіве.

Мужчына трымае плякат з надпісам «Мы зьбіраемся зьнішчыць Ізраіль» у Тэгеране, пакуль натоўпы ў іранскай сталіцы сьвяткуюць ракетныя атакі.

Ізраіль паабяцаў адказаць на ўдары, а прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу назваў іх «вялікай памылкай», за якую Тэгеран «заплаціць».

Іранская жанчына запраўляе свой аўтамабіль у Тэгеране на фоне асьцярог, што ізраільская атака можа быць накіраваная на нафтавую прамысловасьць Ірану.

Пасьля маштабнай атакі Ірану 1 кастрычніка, якая, па ўсім відаць, уключала гіпэргукавыя ракеты, ізраільцяне аглядаюць шкоду.