Каля 300 чалавек арыштаваныя ў індыйскім штаце Біхар пасьля гучнага скандалу аб масавым сьпісваньні адказаў падчас школьных экзамэнаў, паведамляе ВВС.
Бацькі і сябры вучняў, рызыкуючы жыцьцём, узьбіраліся на сьцяну школы, каб перадаць шпаргалкі з адказамі на пытаньні.
Сярод арыштаваных — шмат бацькоў школьнікаў. Паведамляецца, што больш за 750 вучняў ужо адлічылі са школы.
Толькі ў штаце Біхар выпускныя іспыты сёлета здаюць каля 1,4 мільёна школьнікаў.