Вугоршчына заявіла аб выхадзе зь Міжнароднага крымінальнага суду адразу пасьля прыезду Нэтаньягу

Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу і Прэм’ер-міністар Вугоршчыны. Будапэшт, 3 красавіка 2025

Вугоршчына абвясьціла аб выхадзе з Міжнароднага крымінальнага суду (МКС), калі прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу прыбыў у Будапэшт для сваёй першай паездкі ў Эўропу пасля таго, як МУС выдаў ордэр на яго арышт з нагоды меркаваных ваенных злачынствах у Газе.

Праз некалькі гадзін пасьля яго прылёту кіраўнік апарата прэмʼер-міністра Віктара Орбана Гергей Гуляш, якога цытуе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва MTI, заявіў, што ўрад зьбіраецца выйсьці з Гаагскага суду, пацьвердзіўшы тое, што дыпляматычныя крыніцы ў Вугоршчыне паведамілі Радыё Свабода на пачатку гэтага тыдня.

«Вугоршчына выйдзе з Міжнароднага крымінальнага суду», — напісаў Гуляш, які зьяўляецца кіраўніком адміністрацыі прэмʼер-міністра Віктара Орбана.

«У чацьвер урад пачне працэдуру выхаду ў адпаведнасьці з канстытуцыйнай і міжнародна-прававой базай».

Яшчэ да гэтай заявы Нэтаньягу быў практычна ўпэўнены, што яго не затрымаюць падчас яго чатырохдзённага візыту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нягледзячы на ордэр МКС, Нэтаньягу прыбыў зь візытам у Вугоршчыну

Як краіна, якая падпісала дамову аб Гааскім судзе, Вугоршчына абавязаная арыштаваць Нэтаньягу, але прававая сытуацыя ў краіне складаная і дае ўраду дастаткова магчымасьцей для ваганьняў, каб прыняць яго зь візытам.

Прэмʼер-міністар Вугоршчыныі Віктар Орбан публічна запрасіў Нэтаньягу ў лістападзе неўзабаве пасьля таго, як МКС выдаў ордэр. Ізраільскі лідэр павінен прыбыць з чатырохдзённым візытам 2 красавіка.

«Я гарантую яму, калі ён прыедзе, што рашэньне МКС ня будзе мець ніякага эфэкту ў Вугоршчыне», — сказаў Орбан.

Тым часам дыпляматычныя крыніцы ў Вугоршчыне паведамілі Радыё Свабода, што краіна вырашыла выйсьці з МКС, хоць гэта нельга адразу пацьвердзіць афіцыйна.

Вугоршчына ратыфікавала Рымскі статут у 2001 годзе. Але так і ня быў зроблены другі крок, які зводзіцца да ўключэньня статута ў нацыянальны прававы кодэкс краіны. Гэтую аргумэнтацыю і выкарыстоўвалі вугорскія ўлады:

«Дзякуючы былому прэзыдэнту Янашу Адэру ў нас было разуменьне ніколі не рабіць гэта часткай унутранага заканадаўства», — заявіў 13 сакавіка прэс-сакратар ураду Гергей Гуляш.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Вугоршчына можа ня выканаць ордэр МКС на арышт Нэтаньягу падчас яго візыту