Саўка і Грышка: Я люблю Бургеркінг! ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра шчасьлівыя магчымасьці адкрыцьця новай сеткі фастфуду.

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка і Грышка пра пэпсі-колу з «Бургеркінгу»

Саўка:
Я люблю «Бургеркінг».
Там всё зьдзелана очань талкова.
Я люблю «Бургеркінг»!
Там бясплатная есьць Пэпсі-кола.
Вот каністра мая,
Вот іду ў «Бургеркінг» с утрэчка я.
На тры дня, на тры дня
Пэпсі-колы мне этай хватае.

Грышка:
Гэта ж сорам які!
Я гатоў празь зямлю праваліцца.
Менчукі, землякі,
Жыхары нашай беднай сталіцы.
То напад ці набег?
Дзе жылі вы — у полі ці ў лесе,
Калі льеце сабе
Па пяць літраў Мірынды ды Пэпсі?

Саўка:
Беларускі народ -
Он такой рабацяшчы, надзёжны.
Он жа, вот, не крадзёт,
Он жа проста бярот всё, што можна.

Грышка:
Што з табой гаварыць?!
Ты — ахвяра савецкае школы.

Саўка:
Можэт, хочаш папіць?
У мяне ёсьць з сабой Пэпсі-кола.