«Глыбоцкая змова» — фільм пра падлеткаў, якія наважыліся быць беларусамі

  • Тэлеканал Белсат
Пасьляваенная Беларусь. Група падлеткаў наважваецца марыць быць беларусамі. Не тутэйшымі, не палякамі, не савецкімі людзьмі — а беларусамі. Што з гэтага атрымалася — у новым фільме Валера Мазынскага «Глыбоцкая змова»


Па вызваленьні Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў у краі паступова адраджаецца нармальнае жыцьцё. Аднак з пэўнымі «асаблівасьцямі»: аднавіліся савецкія парадкі, зноў разгарнуліся рэпрэсіі, пачалася татальная русіфікацыя, асабліва ў сыстэме адукацыі.

У адказ на гэта ўзьнікае падпольная моладзевая арганізацыя — Саюз беларускіх патрыётаў. «Калі немцы нам не забаранялі вучыцца і ведаць сваю гісторыю, культуру, то чаму цяпер мы ня можам гэтага рабіць?» — згадвае адна з гераіняў фільму.



Сябры арганізацыі, маладыя настаўнікі, змагаліся зь пераўтварэньнем Беларусі ў расейскую правінцыю, імкнуліся выхаваць нацыянальна сьвядомых дзяцей, хай і ў савецкіх школах. У 1947 годзе савецкія спэцслужбы разграмілі Саюз, арыштаваўшы большасьць яго сябраў.

Траіх актывістаў чакаў сьмяротны вырак, аднак яго замянілі на 25 гадоў зьняволеньня. На розныя тэрміны, ад 8 да 20 гадоў, асудзілі яшчэ чатыры дзясяткі маладзёнаў.

Рэж. Валеры Мазынскі, 2013 г., Беларусь.