80 гадоў таму: Пакт Молатава-Рыбэнтропа
Нямецкі міністар замежных спраў Ёахім фон Рыбэнтроп (зьлева), савецкі лідэр Ёсіф Сталін і савецкі міністар замежных спраў Вячаслаў Молатаў (справа) сустрэліся ў Крамлі 23 жніўня 1939 году, каб падпісаць пакт аб ненападзе.
Молатаў падпісвае дамову. Пакт даў Савецкаму Саюзу час падрыхтаваць войскі да канфлікту, які выглядаў непазьбежным.
Фон Рыбэнтроп цісьне руку Сталіну пасьля падпісаньня Дамовы аб сяброўстве, супрацоўніцтве і дэмаркацыі, якая была працягам пакту аб ненападзе.
Апошняя старонка (на нямецкай мове) дадатковага сакрэтнага пратаколу, які падзяліў цэнтральную і ўсходнюю Эўропу на «сфэры ўплыву».
Той самы дакумэнт па-расейску.
Мапа, апублікаваная ў савецкай газэце «Известия» 18 верасьня 1939 году, на наступны дзень пасьля савецкага нападу на Польшчу, паказвае дэмаркацыйную лінію, якая вызначана пактам Молатава-Рыбэнтропа.
Нямецкія і савецкія войскі сустракаюцца на дэмаркацыйнай лініі, або так званай "Мяжы міру", у верасьні 1939 году.
Савецкі камісар Уладзімер Баравіцкі сустракаецца з нямецкімі афіцэрамі ў захопленым Берасьці, каб абмеркаваць падзел Польшчы паміж дзьвюма арміямі.
Нямецкія і савецкія вайскоўцы сустракаюцца ў Берасьці 22 верасьня 1939 году.
Савецкія і нямецкія вайскоўцы ў захопленым Берасьці, дзе яны наладзілі супольны парад перамогі 22 верасьня 1939 году.
Савецкі камісар Баравіцкі і адзін зь яго вайскоўцаў каля браневіка ў Берасьці.
Нямецкі падпалкоўнік Густаў-Адольф Рыбэль цісьне руку савецкаму камандзіру брыгады Сямёну Крывашэіну падчас супольнага нацысцка-савецкага параду ў Берасьці.
Брытанскі погляд на пакт аб ненападзе ў карыкатуры Дэйвіда Лоў у газэце Evening Standard 20 верасьня 1939 году.
Пакт Молатава-Рыбэнтропа, апублікаваны ў савецкай газэце «Праўда» 28 верасьня 1939 году.
Сталін і фон Рыбэнтроп на вокладцы амэрыканскага часопісу Newsweek 9 кастрычніка 1939 году.
Молатаў (зьлева) у Бэрліне 14 лістапада 1940 году. Пакт аб ненападзе заставаўся ў дзеяньні да нямецкага ўварваньня ў Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 году.