Кандыдатка ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая перамагла на выбарах у Палату прадстаўнікоў 11 верасьня.
Упершыню за 12 гадоў апазыцыя будзе мець свайго прадстаўніка ва ўладзе.
Карэспандэнт Радыё Свабода зьвязаўся са спадарыняй Канапацкай.
«Усе калегі ўжо пасьпелі мяне павіншаваць. Цяпер мне вельмі цяжка спрагназаваць свой заўтрашні працоўны расклад. Але я цешуся, бо правяла выбарчую кампанію ад пачатку да апошняга дня галасаваньня. Мы з паплечнікамі стаялі ў пікетах, вялі агітацыю. Ані раней, ані падчас выбараў я не хавала сваёй прыналежнасьці да апазыцыі», — сказала дэпутатка.
Яна дадала, што «адсутнасьць празрыстых выбараў па-ранейшаму застаецца лыжкай дзёгцю».