Як паведамляюць арганізатары, шэраг этнаграфічных майстар-клясаў і забаўляльных дзеяў адбудзецца на адкрытай пляцоўцы музэю і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы (Падляскае ваяводзтва).
Наведнікі фэсту змогуць даведацца пра традыцыйныя рамёствы і паспрабаваць асвоіць іх на практыцы. Будуць імправізаваныя заняткі ткацтвам на кроснах, вырабам посуду на ганчарным крузе, пляценьнем з саломы, разьбою па дрэве. На музэйным пляцы будуць працаваць крамы з сувэнірамі, беларускай літаратурай ды інш.
Можна будзе і паспытаць папулярных сялянскіх страваў з бульбы ды мяса.
У музычнай частцы імпрэзы выступяць дзіцячыя калектывы «Калебка» і «Сундучок», а таксама мясцовыя гурты Axel, Progres, Metro, Dawid Szymczuk Band. У якасьці адмысловага госьця запрошаны папулярны менскі фолк-рок гурт Re1ikt.